"Купляйце прэзідэнцкае" - другі магазін брэнда "Першы" адкрылі ў Мінску

9 июля 2022

Новы брэнд Беллёгпрама "Першы" карыстаецца асаблівай папулярнасцю. Заяўкі на набыццё паступаюць нават з-за мяжы. А, як вядома, попыт спараджае прапанаванне. Сёння ў Мінску адкрылі яшчэ адзін павільён з прадукцыяй ад "Першага". 

У сваё 15-годдзе адзін з першых буйных шопінг-молаў краіны поўнасцю мяняе канцэпцыю на "купляйце беларускае". А калі  дакладна - "купляйце прэзідэнцкае". З моманту адкрыцця "Сталіцы" ў сэрцы Мінска размясціліся некалькі флагманаў харчпрама, зараз нарошчвае канкурэнцыю і Беллёгпрам. І вось доўгачаканае адкрыццё павільёна-якара, які прыцягне цікавасць да гандлёвага цэнтра. Усё ж ён "Першы"!

Размяшчэнне больш чым удалае: побач чыгуначны і аўтавакзал, студэнцкі гарадок, адміністрацыйныя будынкі, паштамт, гасцініца. Высокая праходнасць і турыстычны патэнцыял. "Першы" знайсці проста - верхні ярус, адразу каля панарамнага ліфта. Магазін сапраўдных патрыётаў павялічыўся і ў плошчы (тут больш прасторна, чым у версіі 1.0).

Адразу 5 навінак да адкрыцця другога магазіна "Першы"

Да запуску другога шоурума ў асартыменце адразу пяць навінак ад "Першага". Маст-хэв гэтага лета - кепкі. Галаўны ўбор з новым прынтом, актуальным, як ніколі, бо "сіла ў праўдзе".

З новай народнай фразай і колеравае абнаўленне. У калекцыі з’явіліся  адценні сіняга: цёмны і блакітны. На іх фоне і канцэптуальны брэндзіраваны малюнак.

Зараз подпіс кіраўніка дзяржавы не толькі на важных дакументах або падарунках, аўтограф Прэзідэнта можна надзець або падарыць. Пола ў белым і чорным колерах уяўляе прэміум-сегмент. Цана крыху вышэй, чым у стандартных футболак - 50 рублёў, але падчас адкрыцця другога магазіна "Першы" гэта адна з самых папулярных мадэляў. 

Папоўніць мерчам Першага зараз можна не толькі гардэроб. У продажы стыльныя і папулярныя аксэсуары: напрыклад, шопер з аршанскага лёну. 

Фразамі ад Прэзідэнта, якія пайшлі ў народ, можна ўпрыгожыць і дом. 

Зрабіць сюрпрыз блізкім і не пралічыцца лёгка! Вы не ведаеце дакладны памер сяброў і родных або іх любімую цытату ад Першага? Зараз гэта не праблема. Шоурум уводзіць у абарачэнне падарункавыя сертыфікаты. Аформіць яго можна ў любым з магазінаў на жаданую суму.

Брэнд "Першы" рыхтуецца яшчэ парадаваць сваіх пакупнікоў. Інтрыгу захаваем, адзначым толькі, што гэта не апошні павільён з мерчам Першага. Магчыма, хутка апрануцца з ног да галавы можна будзе, не выходзячы з дома - абмяркоўваецца распрацоўка інтэрнэт-магазіна.