Сачыць за чысцінёй і парадкам у Мінскім заапарку будзе дружына валанцёраў

25 сентября 2013
Заасад плануе набраць каманду добраахвотнікаў, якія дапамогуць прыбраць тэрыторыю ад лісця і смецця. Зараз жа валанцёры ўдзельнічаюць у розных канцэртах, фестывалях і акцыях па зборы сродкаў на прадукты харчавання і добраўпарадкаванне вальераў для жывёл.

Традыцыйная акцыя па добраўпарадкаванню заапарка Дом, у якім я жыву пройдзе ў кастрычніку. Групы школьнікаў Заводскага раёна дапамогуць прывесці ў парадак тэрыторыю і падрыхтаваць жывёл да зімняга сезона.