Славянскі форум сем'яў адкрыўся ў Мінску

23 сентября 2022
Кансалідаваць сілы дзяржавы, грамадства, дабрачынных арганізацый і праваслаўнай царквы, каб абараніць інстытут сям'і і традыцыйных каштоўнасцей ва ўмовах сучасных выклікаў. Гэта слоган, пад якім сёння ў Мінску адкрыўся Славянскі форум сем'яў. Ініцыятыва аб'яднала сотні ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі. Сустрэча прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы. На парадку дня былі пытанні  супрацьстаяння сусветным тэндэнцыям па разбурэнні інстытута сям'і і традыцыйнага шлюбу, паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі.

Падчас форуму ўзнагародзілі шматдзетныя сем'і, якія адзначаны Беларускім праваслаўным экзархатам. А сямейная пара Кавальчук разам са сваімі дзевяццю дзецьмі атрымала ад праваслаўнай царквы медаль Ефрасінні Полацкай.