Казачная рэзідэнцыя Снягуркі адкрылася ў Гарадку Віцебскай вобласці

28 декабря 2018

Апартаменты размясціліся побач з лыжаролернай трасай Вараб'ёвы гары. Снег тут не сыходзіць да позняй вясны. І толькі сёння рэзідэнцыю, якая знаходзіцца на востраве паміж двума азёр, наведалі больш як тысяча чалавек. У праграме - забаўляльныя квэсты, віктарыны і конкурсы, гульні ля вогнішча.

Рэзідэнцыя будзе працаваць круглы год. Не абыдзецца і без цудаў: напрыклад, улетку Снягурка стане Купалінкай, а ўвосень і ўвесну - іншымі персанажамі.