СК: па справе каардынацыйнага савета ў якасці падазроных прыцягнуты больш за сто чалавек

28 ноября 2023

У якасці падазроных па справе каардынацыйнага савета прыцягнуты больш за сто чалавек. Гэта сёння паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі. Так, да нядаўняга часу грамадскасці былі вядомыя толькі вярхі экстрэмісцкага мурашніка, аднак у злачынную арганізацыю актыўна залучаліся і новыя асобы.

Адзін з такіх удзельнікаў, усвядоміўшы ўсю незаконнасць і бесперспектыўнасць дзейнасці экстрэмістаў, вырашыў скарыстацца правам вярнуцца на Радзіму праз створаную для гэтага камісію. Ужо ў Беларусі ён не толькі раскаяўся, але і даў пашыраны спіс уцёклых злачынцаў з так званага каардынацыйнага савета.

Следчыя сумесна з МУС працягваюць работу, у тым ліку вышук фігурантаў і вобыскі. Таксама праваахоўнікі вызначаюць маёмасць і нерухомасць падазроных - на іх будзе накладзены арышт. Разглядаецца і пытанне аб запуску працэдуры спецвытворчасці.