СК Беларусі: Усе, хто загуляўся ў рэвалюцыю тут і за мяжой, адкажуць перад законам

30 сентября 2021

Датычыцца гэта і тых, хто размяшчае каментарыі ў сацсетках або месенджарах, публікуе відэа з відавочнымі заклікамі да насілля і звяржэння ўлады. Сілавы блок ужо праманіторыў інтэрнэт і вылічыў гэтых "канапавых" экспертаў. У іх хапіла адвагі пісаць абразы і ў адрас праваахоўнага блока, глуміццца з гібелі афіцэра КДБ. А сёння яны расказваюць, што шкадуюць, раскайваюцца і гатовы панесці адказнасць.

Як стала вядома, Следчы камітэт у дачыненні да фігуранта карупцыйнай справы Валерыя Цапкалы ўзбудзіў яшчэ адну крымінальную справу за заклікі да дзеянняў, што наносяць урон нацыянальнай бяспецы Беларусі. Цапкала, які знаходзіцца за межамі краіны, размясціў у Інтэрнэце відэазапіс, дзе публічна заклікаў да ўзброенага захопу дзяржаўнай улады. Следчы камітэт звяртае ўвагу: за падобныя дзеянні прадугледжана крымінальная адказнасць. Вінаватых установяць, іх дзеянням будзе дадзена прынцыповая прававая ацэнка.