Сітуацыя на мяжы: толькі 10 % ад сутачнай нормы грузавікоў афармляе літоўскі бок

2 марта 2024

Чэргі грузавікоў у Літву растуць з кожнай гадзінай. Зараз на дадзеным кірунку амаль 1,5 тыс. фур. На беларуска-літоўскай мяжы адкрыты толькі 2 пункты пропуску. І яны не спраўляюцца з патокам транспарту. За дзень сумежны бок прымае ўсяго 20 машын, хоць столькі раней праходзіла за гадзіну.

На мяжы працуе наш карэспандэнт Алёна Ляшкевіч. Яна знаходзіцца ў "Каменным Логу". Там у чаканні праезду практычна 700 цяжкагрузаў (падрабязнасці ў відэа).