Сістэмы ачысткі пітной вады ўдасканальваюць у Мінску

19 октября 2023

Якасць вады - на асаблівым кантролі ў сталіцы. Штодзень жыхары Мінска спажываюць 450 тысяч кубаметраў чыстай пітной. Вада паступае ў жылыя дамы і арганізацыі з нетраў зямлі і з паверхневых крыніц пасля некалькіх этапаў ачысткі. З 11 водазабораў яна адпраўляецца на станцыі абезжалезвання, дзе праходзіць фільтраванне ад прымесяў. Далей фінальны апгрэйт з дапамогай ультрафіялету. Пасля гэтага пітная вада адпраўляецца да спажыўцоў.

Да канца 2024 года ўсе раёны сталіцы плануюць перавесці на артэзіянскую пітную. Цяпер з паверхневых крыніц сілкуюцца Фрунзенскі і частка Маскоўскага раёна. У хуткім часе гэтыя ўчасткі горада падключаць да новай маштабнай сістэмы.