Сістэма аховы здароўя Беларусі гатова да другой хвалі каранавіруса

9 октября 2020

Наша сістэма аховы здароўя гатова процідзейнічаць другой хвалі COVID-19. Эпідсітуацыю ў краіне і свеце напярэдадні абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці.

Беларускі шлях барацьбы з каранавірусам сябе зарэкамендаваў на практыцы, а таму краіна працягне прытрымвацца выбранай стратэгіі: не закрыем межы, а вострыя пытанні вырашаць будзем кропкава. Дарэчы, некаторыя краіны свету - раней прыхільнікі строгіх абмежаванняў, зараз усё часцей адмаўляюцца ад абавязковага каранціну для сваіх жыхароў. Асаблівую ўвагу на нарадзе надалі кадрам. Урачоў працягнуць падтрымліваць фінансава - і тут важна выконваць справядлівы падыход, заўважыў прэзідэнт. Прышчэпка ад грыпу, сацыяльная дыстанцыя, антысептыкі і масачны рэжым у грамадскіх месцах - усе рэкамендацыі ранейшыя. Сумленне грамадзян выходзіць на першы план.

Сістэма аховы здароўя гатова да росту ліку дадатных тэстаў - у наяўнасці лекі і сродкі індывідуальнай засцярогі. Бальніцы і лабараторыі па ўсёй краіне пераводзяць на асаблівы рэжым працы. Пры гэтым выконваецца даручэнне прэзідэнта - не спыняць лячыць іншыя хваробы, гэта значыць пакуль цалкам перапрафіліраваць лячэбныя ўстановы не будуць, а ложкавы фонд будзе вызваляцца па меры неабходнасці. Іншы падыход зараз і да тых, хто прыбывае з-за мяжы. Так, у выпадку неабходнасці, таксама як і кантактам першага ўзроўню, каранцін скарочаны да 10 дзён.