У Нараўлянскім раёне праходзіць рэспубліканскі турзлёт сярод інвалідаў-калясачнікаў

6 августа 2021

Самы масавы ў нашай краіне турзлёт сярод інвалідаў-калясачнікаў праходзіць у Нараўлянскім раёне. Інклюзіўнай пляцоўкай для штогадовага мерапрыемства стала ўрочышча Барбароў. Тут удзельнікі злёту "Палескія світанкі" разбілі лагер і арганізавалі трохдзённую праграму. Яна ўключае спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы і конкурсы. Камандам трэба будзе пераадолець паласу перашкод, вызначыць наймацнейшых у стральбе, дартсе і рыбнай лоўлі. Свае таленты ўдзельнікі турслета праявяць у кулінарным паядынку, а яшчэ ў караоке-батле і ў конкурсе на лепшае фота. Судзейская калегія назаве лепшую каманду па арганізацыі побыту. Пераможцаў чакаюць прызы.

Сёлета турзлёт сабраў удзельнікаў дванаццаты раз. Яго галоўная мэта - актыўнае правядзенне вольнага часу людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.