Сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі

1 декабря 2017

Дзённыя ападкі і мінусавая тэмпература ноччу могуць прывесці да ўтварэння галалёдзіцы на дарогах. Таму сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі. Асабліва ўважлівымі ў такое надвор'е варта быць аўтамабілістам і пешаходам. Удзень тэмпература паветра не перавысіць двух градусаў са знакам плюс. Такое надвор'е больш характэрнае для пачатку лістапада.

На наступным тыдні характар надвор'я значна не зменіцца. Надыход сапраўднай зімы пакуль адкладваецца.