Сімвалам свята працаўнікоў сяла "Дажынкі-2015" стане падкова

26 августа 2015

Сімвалам абласнога свята працаўнікоў сяла "Дажынкі-2015" у Магілёўскай вобласці стане падкова. Вышынёй на два чалавечыя росты, яна будзе галоўным упрыгожваннем гарадскога пасёлка Круглае, дзе і пройдзе ўшаноўванне перадавікоў. На эскіз сімвала абласных "Дажынак" пайшло больш за 120 кілаграмаў пластыліну. Сама ж скульптура будзе выкананая ў бронзе і зойме месца ў спісе славутасцяў райцэнтра.

Гарадскі пасёлак Круглае выбраны сталіцай абласных "Дажынак" не выпадкова. Райцэнтр не раз станавіўся пераможцам конкурсу "Землекарыстанне высокай культуры земляробства і добраўпарадкавання".