Пайшла з жыцця актрыса Галіна Волчак

26 декабря 2019
Сумная навіна прыйшла з Расіі. Памерла Галіна Волчак. Народная артыстка СССР, мастацкі кіраўнік тэатра "Сучаснік"  пайшла з жыцця ва ўзросце 86 гадоў. На роднай сцэне  Галіна Барысаўна паставіла больш за тры дзясяткі спектакляў. Яе звалі жалезнай лэдзі за сур'ёзнасць і якаснасць у працы, за сумленнасць і справядлівую прамалінейнасць у адносінах. Знаходзіўся час і для невялікіх, але яркіх кінароляў  у фільмах "Беражыся аўтамабіля", "Восеньскі марафон", "Пра Чырвоную Шапачку", "Кароль Лір". 

Спачуванне ў сувязі са смерцю Галіны Волчак накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.