Сімвал Перамогі - глядзіце ў 21:40 на каналах Беларусь 1 і Беларусь 24.

2 мая 2013

Беларускі след у гістарычным подзвігу. Чаму вакол гэтага помніка ходзіць маса чутак і легенд? І хто насамрэч той воін-вызваліцель, які пазіраваў скульптару Вучэцічу? Сёння ўвечар  адразу пасля Панарамы вы даведаецеся, як штурмавалі Берлін, што ўбачылі жыхары Веймара ў вызваленым Бухенвальдзе. Жывая легенда - ветэран з Тамбова - ізноў бярэ ў рукі меч. Сімвал Перамогі - не прапусціце ў 21:40 на каналах Беларусь 1 і Беларусь 24.