Сімвал 2022 сустракае наведвальнікаў заапарка ў новым сезоне

13 января 2022

Не толькі прыемны адпачынак, але і адукацыйная пляцоўка. Сталічны заапарк адкрыў новы сезон. У праграме творчыя конкурсы, адукацыйныя экскурсіі, сустрэчы з казачнымі персанажамі. Таксама падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу ёлачнай цацкі і тэатралізаваных  калядных паказаў  ад Дзеда Мароза і цёткі Мяцеліцы. Наведвальнікаў здзіўлялі светлавым і вогненным шоу. Арганізатары падрыхтавалі і іншыя сюрпрызы.

У Мінскім заапарку можна наведаць не толькі экзатычных звяроў, але і сустрэцца з сёлетнім героем, сімвалам года – тыграм. Дарэчы, сярод  насельнікаў нашага заапарка  ёсць і рэдкі від - бенгальскі.