Шэсце "Беларусь памятае". Тысячы людзей прайшлі па праспекце Незалежнасці. Да іх далучыўся Аляксандр Лукашэнка

3 июля 2020
Святочныя мерапрыемствы сёння праходзяць па ўсёй краіне. Людзі збіраюцца ў знакавых месцах, якія сімвалізуюць народную памяць, памяць Вялікай Перамогі і свабоды нацыі.

У сталіцы цэнтрам урачыстых падзей гэтай раніцай была плошча Перамогі. Менавіта тут адбылася кульмінацыя патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае". Тысячы людзей прайшлі па праспекце Незалежнасці. Да іх далучыўся і Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. 

Побач - яго сыны, ветэраны, воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі культуры, спорту, медыйнай супольнасці, выхаванцы Мінскага кадэцкага вучылішча і піянеры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзі, працоўных калектываў і духавенства. Ля Вечнага агню - 16-метровая гірлянда як даніна памяці загінуўшым і павагі - жывым героям Вялікай Айчыннай вайны. 

Ставіць свабоду вышэй за сваё жыццё - вось сапраўдная гераічнасць. Гэтым і адрозніваецца беларуская нацыя ад многх іншых. І памяць аб гэтых людзях, аб іх ахвяры - гэта і ёсць тая самая народная памяць, якой ганарыцца кожны чалавек у нашай краіне. 

Каштоўнасць міру як ніколі востра адчуваецца ў наш час. Калі самыя розныя канфлікты ўспыхваюць па ўсёй планеце, важна разумець, чаго каштуюць спакой і незалежнасць, якія беларусы заваявалі занадта высокай цаной. Памяць пакаленняў - гэта калі ў адным страі плячо ў плячо ідуць ветэраны, тыя, хто паднімаў краіну з руін, а таксама моладзь. Галоўнае, каб яны ведалі і памяталі, чаму сёння, 3 Ліпеня,  такі важны дзень для кожнага з нас. 

У гісторыі не кожнага народа ёсць такая Вялікая Перамога. Падстава для гонару, смутку і памяці. Падстава прынесці кветкі да падножжа абеліскаў, збудаваных у гонар сапраўдных герояў. 3 Ліпеня - наша галоўнае свята свабоды і незалежнасці.

Прамую трансляцыю патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае" вяла Белтэлерадыёкампанія. А праз трансляцыю спадарожнікавага канала "Беларусь 24" сачыць за галоўнай падзеяй свята маглі гледачы па ўсім свеце.