Па алімпійскіх чэмпіёнаў Беларусь адправіць у Сочы прэзідэнцкі самалёт

19 февраля 2014

Па алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў Беларусь адправіць у Сочы прэзідэнцкі самалёт! Сёння Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў шэраг распараджэнняў, каб годна сустрэць тых, хто прынёс краіне алімпійскую славу. Прэзідэнт падкрэсліў, што перамога павінна быць у прыгожай агранцы. Ушаноўваць пераможцаў будуць у Палацы Незалежнасці.


Алімпіяду ў Сочы называюць самым удалым выступленнем беларускіх спартсменаў у зімовых відах спорту. Зараз алімпійская зборная нашай краіны ў медальным заліку захоўвае сёмую пазіцыю. У актыве каманды адна бронзавая ўзнагарода і 5 залатых!