Шасцёра беларускіх турыстаў прапалі на Эльбрусе

23 мая 2023

На Эльбрусе прапалі шасцёра беларускіх турыстаў. Аб гэтым паведамляюць ратавальнікі Карачаева-Черкескай Рэспублікі. Інфармацыя паступіла гэтай раніцай, у падраздзяленні МНС Расіі група не была зарэгістравана. 

У рэгіёне ідуць пошукі. Аддзяленне пасольства нашай краіны ў Растове-на-Доне высвятляе акалічнасці знікнення беларускіх турыстаў. Для іх пошуку разглядаецца пытанне аб прыцягненні верталёта Мі-8.