Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў прадаўжаецца ў сталіцы

13 октября 2016

У выхадныя ва ўсіх раёнах горада і ля "Чыжоўка-Арэны" сваю прадукцыю прапануюць сельгаспрадпрыемствы і фермеры Мінскай вобласці. У шырокім асартыменце можна будзе набыць садавіну і гародніну новага ўраджаю. Па прыемных цэнах прапануюць таксама мясную і малочную прадукцыю, мёд і кандытарскія вырабы. Дачнікі і садаводы змогуць папоўніць свае калекцыі саджанцамі пладова-ягадных дрэў і кустарнікаў.