Уладзіміру Мяньшову 75

17 сентября 2014

Уладальніку прэміі Оскар Уладзіміру Мяньшову сёння 75. На рахунку народнага артыста Расіі каля ста роляў у кіно і пяць рэжысёрскіх работ. Масква слязам не верыць, Каханне і галубы, Шырлі-мырлі - гэтыя стужкі назаўжды ўвайшлі ў гісторыю кінематографа, пра які ён марыў з самага дзяцінства. Уладзімір Мяньшоў нарадзіўся ў Баку. У 1961 годзе стаў студэнтам акцёрскага факультэта Школы-студыі Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра, у 1970 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры рэжысуры ва Усерасійскім дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі. Сам Уладзімір Мяньшоў лічыць свае акцёрскія работы не больш чым хобі, галоўнай справай свайго жыцця ён лічыць кінарэжысуру.


Пышных урачыстасцяў з нагоды юбілею Уладзімір Мяньшоў арганізоўваць не плануе. Адзначыць дзень нараджэння сціпла, разам з сям'ёй і сябрамі.