Сезон фантанаў сёння завершыцца

25 сентября 2015

А дзявятай гадзіне вечара ўсе 33 дэкаратыўныя крыніцы выканаюць апошні водны акорд. Падчас перапынку супрацоўнікі Мінскзелянбуду адрамантуюць няспраўныя вадамёты, заменяць трубаправоды і электрашафы. Капітальная рэканструкцыя чакае самы стары фантан горада – “Хлопчык з лебедзем”, што ў Аляксандраўскім скверы. Яго рамонт пачнуць у панядзелак. У гэтым сезоне пяць водных скульптур былі тэхнічна мадэрнізаваныя.

Да вясны ўсе тэхнічныя работы завершацца. Новы сезон гарадскіх фантанаў пачнецца 29 красавіка.