Сезон добраўпарадкавання ў сталіцы набліжаецца да фінішу

31 мая 2021

Рамонт дзіцячых пляцовак, пешаходных пераходаў і ўборка зялёных тэрыторый. Сезон добраўпарадкавання ў сталіцы набліжаецца да фінішу. У Савецкім раёне гатоўнасць ужо парадку 90 %. Зараз актыўна вядзецца пакос травы. Гэта каля 350 гектараў уздоўж гарадскіх вуліц і МКАД. Камунальныя службы працуюць без выхадных. Дапамагае і спецыялізаваная тэхніка.

Усяго ў Савецкім раёне рамонт асфальтабетоннага пакрыцця запланаваны на плошчы 13 тысяч квадратных метраў. Разам з гэтым дарожныя службы працуюць і з заяўкамі праз партал 115.бел.