Сенсацыйную знаходку зрабілі беларускія дайверы

5 августа 2016

Група падводных археолагаў выявіла адразу тры караблі часоў Напалеона. І ўсё гэта ў нас на Бярэзіне. Паводле слоў спецыялістаў, такія знаходкі - неверагодная ўдача. Яны вельмі рэдкія і адзінкавыя. Артэфакты ўжо прызнаныя гістарычнай сенсацыяй. Пра сусветную археалагічную спадчыну з падводных беларускіх глыбінь - Ніна Мажэйка.

Гэтыя падводныя кадры адсылаюць на 200 гадоў назад. Дайверы-археолагі даследуюць дно Бярэзіны, ракі, у першую чаргу вядомай па падзеях 1812. Калі армія Напалеона пацярпела крах, з тых часоў беларуская Бярэзіна - хадзячая назва ў французскай мове. У гэтых месцах знойдзены адразу тры судны вялікіх памераў. І ўсё дзякуючы выпадку. Абломкі караблёў залягалі ў фарватары і перашкаджалі суднаходству.

Зараз фрагменты тых самых караблёў, а менавіта дубовы шпангоўт, дэталёва даследуюць навукоўцы тут, у Інстытуце эксперыментальнай батанікі. Высвятляецца, што па ўзросце дрэва можна канкрэтызаваць і час будаўніцтва судна з дакладнасцю да дзесяцігоддзя. Палубнік, знойдзены ў Бярэзіне, хутчэй за ўсё, помнік пачатку XIX стагоддзя. Гэты факт узнімае цэлы гістарычны пласт і нараджае шэраг гіпотэз, звязаных з яго паходжаннем.

А гэты човен сярэдзіны XIX стагоддзя знайшлі некалькі гадоў таму на беразе Нёмана ў Дзятлаўскім раёне. Лодка-аднадрэўка, мабыць, самы папулярны транспарт нашых продкаў. Адзін дубовы ствол - адна лодка. Адзінкавая тэхналогія іх вырабу не змянялася амаль тысячу гадоў. Сёння гэты човен - аб'ект археалагічнай спадчыны, выкарыстоўваючы новую тэрміналогію Кодэкса аб культуры.

Дарога да гістарычнага дна любога вадаёма Беларусі пралягае праз басейн. Летась прадукцыйны альянс навукоўцаў і дайвераў замацавалі афіцыйным пагадненнем аб супрацоўніцтве. Але нават для кваліфікаваных археолагаў неабходна падрыхтоўка, перш чым адправіцца, у прамым сэнсе, у глыб стагоддзяў - толькі пасля іспыту ў гэтых сценах.

Праз ваду хлараваную да прэснай. Да сухапутных археолагаў артэфакты трапляюць з экспедыцый дайвераў. Знаходкі ў Бярэзіне ўзнялі цэлы гістарычны пласт. Ныраюць незалежна ад сезона - і зімой, і летам.

Кожную экспедыцыю кіраўнік падводнай археалагічнай групы фіксуе на камеру прафесійны аператар. Скончыў УДІК. Наступныя апусканні ў Бярэзіне здымуць у 3Д-фармаце. Цалкам магчыма, што гэта дапаможа раскрыць таямніцы беларускіх глыбінь.