Сталічныя школьнікі самастойна ствараюць мультфільмы

1 ноября 2018

Ад касмічных трылогій да прыгод пластылінавых герояў у Афрыцы. Хранаметраж такіх анімацыйных стужак каля 10 хвілін. Дзеці выступаюць у якасці рэжысёраў, сцэнарыстаў і акцёраў. Праца за кадрам доўжыцца некалькі месяцаў. Тэхніка стоп-моўшан - гэта тысячы кадраў, якія неабходна зняць, зманціраваць і агучыць.

Сёння камп'ютарная індустрыя рыхтуе графічных мастакоў. Але ж лічбавыя ілюстрацыі патрабуюць ад аўтараў ведання і класічных правілаў акадэмічнага малюнку.