Беларускі вопыт маладзёжных ініцыятыў будуць запазычаць краіны СНД

14 ноября 2013

Пра гэта напярэдадні на прэс-канферэнцыі журналістам заявілі ўдзельнікі пасяджэння Савета па справах моладзі Садружнасці. Зацікавілі і падыходы Беларусі ў арганізацыі занятасці моладзі і развіцці культурнага жыцця. У першую чаргу размова ідзе аб праграме 100 ідэй для Беларусі, праекты якой знайшлі сваё практычнае прымяненне ў самых розных сферах, у тым ліку і на вытворчасці.


Абмеркаванне пытанняў па далейшым супрацоўніцтве і абмену вопытам прадоўжыцца ўжо сёння на адкрытым пасяджэнні Савета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц СНД.