"Сенакосная талака" - старадаўні народны абрад адрадзілі ў Строчыцах

5 июля 2021

Абрад першага ўкосу адрадзілі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Супрацоўнікі этнаўстановы запрасілі гасцей на "Сенакосную талаку", у працэсе якой правялі азнаямленчую лекцыю аб касьбе, прайшліся ў сімвалічным святочным шэсці пад характэрныя абрадавыя песні, паказалі, як завострываюць косы, і арганізавалі конкурс касьбы з прызамі для пераможцаў.


Спецыяльна да "Сенакоснай талакі" музей закупіў 20 новых кос. Але самыя каштоўныя экзэмпляры не сучасныя, а аўтэнтычныя - тры старадаўнія інструменты захоўваюцца ў калекцыі музея. Знаёмствам з унікальным рарытэтам стала і працэдура пераварочвання сена: працавалі "конскія граблі" - прадмет пачатку мінулага стагоддзя.