Сямён Шапіра правёў сустрэчу з жыхарамі Слуцкага раёна

14 сентября 2015

Развіццё аграпрамысловага комплексу, садзейнічанне прадпрымальніцкай ініцыятыве і будаўніцтва трасы рэспубліканскага ўзроўню. Сёння губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра правёў сустрэчу з жыхарамі Слуцкага раёна. Працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дэпутаты мясцовых саветаў і прадпрымальнікі ў фармаце адкрытага дыялогу атрымалі адказы на самыя хвалюючыя пытанні. У цэлым рэгіён дэманструе ўстойлівы рост, аднак ёсць некаторыя праблемы - пераважна ў сферы ЖКГ. Зрэшты, яны паступова вырашаюцца.

Такія сустрэчы зарэкамендавалі сябе як эфектыўная форма зваротнай сувязі выканаўчай улады з людзьмі. Акрамя таго, кожную суботу ва ўсіх выканкамах праводзяцца прамыя лініі.