Пік пахаладання прыпадзе на чацвер

23 января 2017

Мароз зменіць адлігу, але ненадоўга. У ноч на аўторак у цэнтральным рэгіёне да мінус 5, заўтра удзень каля 0, пахмурна, ветрана, у асобных раёнах магчымы кароткачасовы снег. З серады рэзкае паніжэнне тэмпературы - ноччу ўжо да 10 ніжэй за нуль. Пік пахаладання прыпадзе на чацвер. Ноччу да мінус 21, у дзённыя гадзіны амаль мінус 10. У пятніцу мароз аслабне, і ўжо да выхадных зноў каля 0. У сувязі з перападамі тэмпературы на дарогах галалёдзіца. Вадзіцелям трэба быць асабліва пільнымі за рулём.