Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці выйшлі на старт сяўбы ранніх яравых збожжавых

19 марта 2020
Працуюць ужо ў пятнаццаці раёнах, больш за ўсё на поўдні. Гэта Любанскі, Клецкі, Слуцкі, Салігорскі раёны. 
Вялікая роля ў пасяўной і ў вучоных-аграрыяў. Многія гаспадаркі купляюць насенне ў цэнтры па земляробстве ў Жодзіне. На звычайных і нестандартных палях пабываў Аляксей Кандраценка.

Ясна - адзін дзень год корміць

За 40 кіламетраў ад сталіцы прыкметная актыўнасць тэхнікі ў палях. Лагойскі раён не толькі не адстае ад калег па поўдні Мінскай вобласці, а, хутчэй,  задае тэмп. На гэтым полі зараз засяваюць авёс. Першым праходзіць дыскатар, пасля ўзворвання машына рыхтуе глебу. Далей ідзе сеялка з насеннем. Усё важна выканаць за адзін дзень, каб зямля не перасыхала. 
У той час, калі тэхніка сельгасарганізацый рыхтуе глебу пад сяўбу яравых, вучоныя-аграрыі працуюць над тым, каб атрымаць аддачу ад азімых у выглядзе насення. 
Яно ў перспектыве забяспечыць рост прадукцыйнасці збожжавых культур. Працэс працаёмкі і доўгатэрміновы. Каб зразумець, як гэта адбываецца, мы адправіліся не на звычайнае, а насенняводчае поле. Месца, дзе адзін каласок нараджае цэлую сям'ю, якая ў сваю чаргу ў будучым дасць ураджай. 

Сёння вучоныя-аграрыі Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве працуюць над селекцыяй 42 відаў культур

Улічваюць і эканамічны аспект. Мала стварыць і пасеяць, важна падлічыць усе выдаткі і ацаніць патэнцыяльны прыбытак. 
Сяўбу ранніх яравых культур плануюць завяршыць на працягу тыдня. Бо рызыкі ад засухі значна больш у параўнанні з замаразкамі. Вялікай аддачы чакаюць сёлета ад кукурузы, пасяўныя плошчы  значна павялічылі. Сяўба гэтай культуры пачнецца прыкладна ў сярэдзіне красавіка.