"Буйным планам" гендырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў

8 декабря 2015

Упершыню на "Беларусьфільм" ён патрапіў у пяць гадоў. А сёлета ўзначаліў Нацыянальную кінастудыю. З чаго пачаў Ігар Поршнеў сваё вяртанне? Чаму наш кінабрэнд сёння як настальгія? Як удыхнуць жыццё ў студыю, якая калісьці была вядомая на ўвесь Саюз? Сёння ў эфіры новы выпуск праграмы "Буйным планам". Гэтым разам госцем аўтара і вядучага Марата Маркава стаў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў. Ці можна сёння атрымаць прыбытак ад беларускага золата савецкага кінематографа? Як атрымалася, што нашаму кіно не знайшлося месца ў асноўным конкурсе фестывалю "Лістапад"? Пра мастацтва, пра бізнес на вялікім экране і, вядома, пра асабістае. "Буйным планам" - Ігар Поршнеў. Сёння пасля "Панарамы".