Селекцыянеры працуюць над стварэннем пасадачнага матэрыялу з лепшай генетыкай

2 февраля 2017

Саджанцы новага пакалення маюць найлепшыя характарыстыкі - добра прыжываюцца і даюць на 20 працэнтаў больш драўніны. Зараз у вобласці актыўна працягваецца збор яловых і сасновых шышак на спецыяльных плантацыях. Атрыманае насенне захаваюць да вясны. Потым лясгасы вобласці высадзяць яго ў спецыяльных гадавальніках.

У лясным селекцыйным цэнтры нашай краіны распрацавалі новую тэхналогію. З адной галінкі магутнай хвоі або елкі ў лабараторыi атрымліваюць дзясяткі раслін - так званыя клоны дрэў.