Сакрэты сямейнага шчасця - беларусы адзначылі Дзень сям'і

16 мая 2021

Дружная, шчаслівая сям'я - моцная квітнеючая дзяржава! Пад такім лейтматывам напярэдадні ў Беларусі адзначылі Міжнародны дзень сям'і. Для маладых сем'яў і саюзаў з вялікім стажам у розных рэгіёнах прайшлі мерапрыемствы і акцыі ў падтрымку інстытута шлюбу і лепшых сямейных традыцый. Іх удзельнікі дзяліліся вопытам пабудовы трывалых адносін і сакрэтамі шчасця.

Мерапрыемствы ў Дзень сям'і ў Беларусі праводзяць з мэтай матываваць моладзь на стварэнне моцных сямейных саюзаў і праз пераемнасць пакаленняў прадэманстраваць: галоўныя чалавечыя каштоўнасці - у каханні, традыцыйных адносінах, нараджэнні дзяцей.