"Пра надвор’е" - 2 лiпеня ў народным календары Зосiма

1 июля 2023

У нядзелю магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

2 лiпеня ў народным календары Зосiма, якi лiчыцца ахоўнiкам пчол. У гэты дзень назiралi за iх паводзiнамi: калi пчолы дружна ляцяць да сваiх вуллёў і хаваюцца ў іх - хутка пойдзе дождж, а калi яны сядзяць на вуллях - будзе моцная спякота.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была на метэастанцыі Акцябр у 1957 годзе - 3 градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Пінску ў 2016-м - больш за 34 градусы цяпла.