Сёння ўвесь свет адзначае Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 апреля 2014

На сённяшні дзень у Беларусі пражываюць больш за 20 тысяч былых вязняў. З іх каля 6 з паловай тысяч - у Віцебскай вобласці. Самым буйным у Беларусі пасля Трасцянца быў лагер смерці ў Віцебску на тэрыторыі ваеннага гарадка 5-га чыгуначнага палка. І сёння ў памяць аб загінуўшых да ўсталяванага тут мемарыяла неслі кветкі.



5-ы полк дзейнічаў з пачатку акупацыі Віцебска аж да яго вызвалення ў чэрвені 44-га. Паводле апошніх звестак, у ім загінулі каля 100 тысяч чалавек. Палова з іх - гэта дзеці, жанчыны і старыя. Абласная арганізацыя былых непаўналетніх вязняў фашызму прапаноўвае стварыць на гэтым месцы вялікі мемарыяльны комплекс і сабраць тут зямлю з тых месцаў Віцебскай вобласці, дзе ў гады вайны размяшчаліся фабрыкі смерці.