Каржова: Дыстанцыйнае навучанне на базе агульнай сярэдняй адукацыі не прадугледжана

14 февраля 2022
Шырокі грамадскі рэзананс выклікала новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. Яна, у прыватнасці, прадугледжвае абавязковую агульную сярэднюю адукацыю. Атрымаць яе можна не толькі ў школе, але і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах і прафтэхустановах. 

Што зменіцца пры залічэнні ў 10-я класы гімназій? І ці паўплывае заканчэнне навучальнага года 31 жніўня на працягласць канікул? Пагаворым аб змяненнях у школьнай сістэме з начальнікам упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Ірынай Каржовай.