Сёння ў сталіцы ўшаноўваюць работнікаў гандлю

28 июля 2016

Узнагароды спецыялісты прымаюць з нагоды надыходзячага прафесійнага свята. Кіраўніцтва горада адзначыла 60 чалавек галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку. З іх дваццаць удастоеныя ганаровага нагруднага знаку «Выдатнік гандлю». У гэтыя хвіліны працягваецца канцэртная праграма. Музычныя віншаванні шаноўныя госці прымаюць ад артыстаў беларускай эстрады.

У Мінску каля 100 000 чалавек працуюць у сферы гандлю. Большасць з іх – жанчыны. Штогод у сталіцы становіцца больш на дзвесце тысяч квадратаў гандлёвых плошчаў. Увесь час пашыраецца асартымент тавараў, павышаецца якасць паслуг і ўзровень абслугоўвання.