"Пратэст" скончыўся, так і не пачаўшыся

25 марта 2021

Самы свежы прыклад сённяшняга дня. З самай раніцы тэлеграм-каналы, якія базіруюцца ў Польшчы і Прыбалтыцы, істэрычна пераконвалі сваю аўдыторыю, што ледзь не ўся Беларусь афарбавалася ў БЧБ-колеры.

Аб'ектыўная ж рэальнасць такая, што для краіны, дзе жыве амаль 10 млн чалавек, за ўвесь дзень зафіксавана нешта каля 6, ну, максімум, 7 дзясяткаў выпадкаў вывешвання палотнаў у бела-чырвона-белай расфарбоўцы. Увогуле, якія рэвалюцыянеры, такая ў іх і "перамога".

Не - фашызму

Дарэчы, адказнасць за вывешванне БЧБ-флагаў пакуль не вельмі сур'ёзная. Гэта пакуль. Калі ж гаварыць пра большасць беларусаў, то ў іх сёння набраў абароты чэлендж па ўтылізацыі БЧБ-палотнаў, пад якімі нацысты, калабаранты і паліцаі спальвалі ў Вялікую Айчынную нашы вёскі, расстрэльвалі партызан. "Гэта вам за Хатынь" і "Не - фашызму" - такія надпісы на БЧБ-флагах пакідалі ўдзельнікі чэленджа.