У Маладзечне ратавальнікі прадэманстравалі сваю сістэму дзеяння ў надзвычайных сітуацыях

23 мая 2017

Як дзейнічаць падчас сур'ёзнага ДТЗ або маштабнага пажару ў жылым сектары. Сёння ў Маладзечне ратавальнікі прадэманстравалі сваю сістэму дзеяння ў надзвычайных сітуацыях. Самыя смелыя прадстаўнікі масмедыя змаглі і на сабе адчуць усе нюансы працы тых, хто кожны дзень ратуе жыцці. Аляксандр Харавец паўдзельнічаў у выратавальнай аперацыі.

А яшчэ дыэлектрычны набор, бензапіла, гідраўлічны аварыйна-выратавальны інструмент і дзясяткі метраў пажарных рукавоў. Усё тое, што неабходна для хуткага рэагавання на любую надзвычайную сітуацыю. Па словах Дзяніса Ушацкага, за 20 гадоў службы не раз даводзілася пераадольваць агонь, ваду і нават разарваныя жалезныя трубы. І галоўнае ў такіх абставінах - заставацца спакойным.

Ратавальнікі павінны быць гатовы да любой надзвычайнай сітуацыі. Вось і ў гэтым выпадку па легендзе цягнік сышоў з рэек. Адна цыстэрна загарэлася, адтуль пачалі вылівацца шкодныя рэчывы. За справу бяруцца ратавальнікі-хімікі, 5 хвілін і пажар ліквідаваны. А на пашкоджаную ёмістасць налажылі бандаж.

Паводле слоў ратавальнікаў, дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду, цяжка не столькі фізічна, колькі псіхалагічна. І сёння супрацоўнікі МНС прапанавалі журналістам самім пераапрануцца ў спецыяльныя баёўкі, каб адчуць усё на сабе.

Журналісты, як і ратавальнікі, таксама часта знаходзяцца ў цэнтры надзвычайных сітуацый. А затым дзеляцца самымі гарачымі навінамі. Аператыўнасць і прафесіяналізм карэспандэнтаў «Навін рэгіёна» ацанілі супрацоўнікі МНС.

Паказальныя выступленні - гэта свайго роду справаздача аператыўнай службы. Адточванне навыкаў, каб кожны, хто набірае лічбы 101 , быў упэўнены - дапамога паспее своечасова.