Сёння ў Магілёўскай вобласці адсвяткавалі Дажынкі

20 сентября 2014

Сёлета рэгіён намалаціў без малога мільён чатырыста тысяч тон збожжа. Лічба рэкордная. А таму вырашылі адзначыць яе з размахам. Уладзімір Сёмкін пераканаўся, што і па маштабе, і па падарунках абласное свята ўраджаю нічым не саступае рэспубліканскаму.


Кіраўскі раён не выпадкова выбралі ў якасці пляцоўкі для правядзення абласных Дажынак. Менавіта тут знаходзіцца легендарны СВК Рассвет. Сёлета яму спаўняецца 70 гадоў. І ўсе ўрачыстасці пачаліся з ускладання кветак да манумента першага старшыні Кірылы Арлоўскага.


Якія ж Дажынкі без падарункаў. Сёння ў Кіраўску пасля капітальнага рамонту адкрылі цэнтр забаў, 3D кінатэатр, кафэ, більярд, усё ў адным будынку.


Кожны раён Магілёўскай вобласці сёння пастараўся паказаць усё самае лепшае і самабытнае, пачынаючы ад кухні і заканчваючы самадзейнасцю.


На свята сёння прыйшлі сотні людзей. Ёсць на што паглядзець, ёсць што паспрабаваць.


Хто як працуе, той так і адпачывае. Магілёўская вобласць сёлета намалаціла без малога мільён чатырыста тон збожжа. Таму і вырашылі годна адзначыць гэту лічбу.


Галоўныя героі сённяшняга свята - механізатары. Працавалі па 14-16 гадзін за суткі. Дзякуючы ім, дасягнуты рэкорд вобласці па намалоце.


Годным працаўнікам - годная і ўзнагарода. Сёння 3-м лепшым экіпажам Магілёўскай вобласці, якія сабралі 5 і больш тысяч тон збожжа, уручылі ключы ад новенькіх аўтамабіляў.


Мяркуючы па размаху і падарунках, абласныя Дажынкі нічым не саступаюць рэспубліканскім. У Магілёўскай вобласці гэта свята будуць праводзіць кожны год.