Мінскае "Дынама" - другая каманда па наведвальнасці ў Еўропе

14 марта 2015
Прычым у КХЛ у "зубраў" лепшы паказчык. У сярэднім іх гульні наведваюць 14 120 балельшчыкаў. З клубаў Старога Свету лепш падтрымліваюць толькі швейцарскі "Берн". На арэну прыходзіць на 2 000 гледачоў больш. Цікава, што дзеючы ўладальнік Кубка Гагарына - магнітагорскі "Металург" - у гэтым спісе толькі 40-ы.