Каманда клоўнаў наведвае маленькіх пацыентаў у бальніцах, цэнтрах рэабілітацыі і дзіцячых дамах

1 апреля 2019
На свае незвычайныя рабочыя месцы штотыдзень выходзяць  клоўны, якія працуюць у бальніцах. Самыя яскравыя прадстаўнікі камічнага жанру некалькі разоў на тыдзень наведваюць маленькіх пацыентаў у месцах дзіцячай рэабілітацыі. У Мінску каманда бальнічных клоўнаў працуе пяць гадоў. У штат уваходзяць 16 артыстаў. Напярэдадні яны наведалі аддзяленне  афтальмалогіі 4-й  дзіцячай  бальніцы. Разам запускалі казачных драконаў і прымяралі жартоўныя вобразы. Самым актыўным удзельнікам  уручылі прызы.

Штогод каманда клоўнаў дае каля 140 паказаў у бальніцах, цэнтрах рэабілітацыі і дзіцячых дамах. Таксама артысты бяруць удзел у дабрачынных акцыях і мерапрыемствах для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.