65 гадоў таму пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас

13 августа 2021

Яго называлі беларускім Гамерам. Роўна 65 гадоў таму пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас. Паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка" прынеслі аўтару сусветную славу і ўвайшлі ў залаты фонд літаратуры. Творы Якуба Коласа перакладзены больш чым на сорак моў свету. Паэту ўдавалася па-майстэрску паказваць на паперы родную прыроду, а таксама перадаваць душу і ментальнасць беларускага народа.


Асабістыя рэчы і фатаграфіі Якуба Коласа пакажуць на выставе ў Мінску 


Сёння ў гонар памятнай даты ў сталічным музеі імя класіка адкрыецца часовая экспазіцыя. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з пясняром праз яго фатаграфіі і асабістыя рэчы. Таксама а 14-й гадзіне адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы Якуба Коласа на Вайсковых могілках Мінска.