Сёння ў Мінску пачынаюць уключаць цяпло ў жылых дамах

24 сентября 2019

Ужо сёння ў некаторых кватэрах батарэі сталі гарачымі. Падключаць дамы будуць паэтапна. Да канца тыдня камфортна стане ва ўсіх сталічных шматпавярхоўках. Адсочваць інфармацыю па вашай вуліцы можна па тэлефоне кантакт-цэнтра жыллёва-камунальнай гаспадаркі і анлайн, на сайце 115.бел альбо праз чат-бот у месенджарах Viber  і Telegram. У рэжыме рэальнага часу сістэма падкажа "статус" вашага дома.

Нагадаем,  летась у кватэрах пацяплела толькі 1 кастрычніка. Так рана, як сёлета, ацяпляльны сезон яшчэ не пачыналі. Але ж сёння раніцай на вуліцы месцамі было да мінус 3.