Мінчанам прапануюць злавіць як мага больш птушак праз аб'ектыў

4 октября 2019

Злавіць птушку праз аб'ектыў. 6 кастрычніка пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па  фотабёрдынгу. У гэтым спаборніцтве трэба за пэўны час  зняць  як мага больш розных відаў птушак. І каб атрымаць максімальную колькасць балаў, варта не толькі падаць якасную фатаграфію, але і вызначыць назву птушкі. Зараз ідзе рэгістрацыя ўдзельнікаў. На сайце ptushki.org  прапануюць  запоўніць заяўку. Сёння апошні дзень.

Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу праходзіць у рамках восеньскіх дзён назірання за птушкамі. Заўтра і ў нядзелю можна падлічыць колькасць птушак, якія сустрэнуцца ў гэтыя дні, а таксама вызначыць іх віды. Затым  паведаміць пра свае назіранні  арнітолагам. Дарэчы, летась удзельнікі за два дні  налічылі  амаль 30 тысяч птушак.