Сёння ў Дзяржпагранкамітэце прадставілі новага кіраўніка - Анатоля Лапо

30 декабря 2016

Ганаровую місію па даручэнні Прэзідэнта  выканаў дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась. Новы кіраўнік пагранкамітэта  добра знаёмы  калектыву. Анатоль Лапо прысвяціў усё жыццё мяжы. На плячах -  зоркі генерал-маёра, за плямыма - паспяховая ваенная кар'ера: ад радавога пагранічніка да кіраўніка пагранкамітэта. Прадстаўляючы  калектыву Анатоля Лапо, дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што багаты вопыт дзейнасці і веданне праблем  дапаможа кіраўніку памежнага ведамства рэалізаваць новыя планы па ўмацаванні бяспекі краіны.
І сёння ж урачыста   праводзілі ў адстаўку генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава. Ён узначальваў ДПК з лістапада 2013 года. У сілавым блоку Леанід Мальцаў - фігура прыкметная. Быў намеснікам камандуючага  28-й арміяй, начальнікам Галоўнага штаба Узброеных Сіл, а затым - міністрам абароны. Экс-старшыня ДПК таксама з'яўляўся выконваючым абавязкі  кіраўніка КДБ і быў дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі. Воінскія заслугі Леаніда Мальцава калегі адзначылі граматамі і памятнымі падарункамі.
Нагадаем, 27 снежня Леанід Мальцаў быў вызвалены з пасады старшыні Дзяржпагранкамітэта  і звольнены з воінскай службы ў адстаўку  па ўзросце  з правам нашэння ваеннай формы і знакаў адрознення. Напярэдадні Прэзідэнт краіны прыняў кадравае рашэнне  аб прызначэнні Анатоля Лапо кіраўніком Дзяржпагранкамітэта.