Сёння ў фестывальным Віцебску Дзень моладзі

18 июля 2020
У гістарычным цэнтры горада - ад вуліцы Пушкіна да плошчы Перамогі - працуюць тэматычныя пляцоўкі #Беларусьпомнит #живиярко #творидобро.  Глабальны open air перарасце ў свята традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу з сотнямі аўтарскіх работ. Дапоўніць карціну аўтафэст з рэтрааўтамабілямі.

Упершыню на "Славянскім базары" пройдзе дзіцячы конкурс у адзін дзень. Сёння адразу два аддзяленні песеннага спаборніцтва.  Увечар прыхільнікаў фестывалю чакаюць на канцэрце ўкраінскіх зорак эстрады  з удзелам Ціны Кароль, Ірыны Білык, Мікалая Гнацюка і іншых. А ў 10 вечара на пляцоўцы перад канцэртнай залай "Віцебск"  выступяць беларускія артысты новай хвалі.