Сёння ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1" чацвёртая серыя цыклу "1418 дзён. Гісторыя Перамогі"

7 мая 2020
Напярэдадні 75-й гадавіны Перамогі на тэлеканале "Беларусь 1" - прэм'ера! У эфіры - цыкл з чатырох фільмаў "1418 дзён. Гісторыя Перамогі". Творчы праект закранае вядомыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і нагадвае пра гераічныя старонкі гісторыі Радзімы. У цэнтры ўвагі - простыя людзі, беларусы, якія перажылі вайну кожны па-свойму. Менавіта яны - галоўныя героі фільмаў. Сёння ў вячэрнім эфіры чацвёртая серыя цыклу - "Вызваліцелі".