А. Лукашэнка: Класічных прычын, якія б маглі прывесці да рэвалюцыі, няма

9 сентября 2020
Прэзідэнт назваў магчымыя прычыны пратэстаў у краіне. Свае меркаванні Аляксандр Лукашэнка выказаў напярэдадні ў інтэрв'ю расійскім СМІ. Так, на думку беларускага лідара, унутраныя перадумовы для пратэстаў ёсць, але іх мала, у асноўным прычыны асабістыя. Класічных аргументаў, якія б маглі прывесці да рэвалюцыі,  няма.

Таксама прэзідэнт распавёў, што гатовы абмяркоўваць рэформу грамадска-палітычнага жыцця краіны, але гэта павінен быць  канструктыўны дыялог. Акрамя гэтага, у найбліжэйшы час з'явяцца і прапановы па рэформе Канстытуцыі.

Поўная версія вялікага інтэрв'ю ўжо выйшла ў эфір у нашых калег. Тэлеверсію глядзіце сёння пасля "Панарамы".


Тэгі:

#Выборы 2020