Сёння ў Барысаўскім раёне адбылася цырымонія пахавання шасцярых салдат

8 декабря 2016

Толькі праз 80 гадоў свет даведаўся пра іх трагічны лёс. Сёння ў Барысаўскім раёне адбылася цырымонія пахавання шасцярых салдат. Яны загінулі ў лагеры для ваеннапалонных "Шталаг 382" яшчэ ў самым пачатку Вялікай Айчыннай. Аддаць салдатам даніну павагі прыехалі іх  сваякі  з Цюмені, Казані, Масквы, Разані і іншых рэгіёнаў Расіі. Антаніна Станкевіч -  пра ўшанаванне памяці бацькоў і дзядоў. 
Тамара Кваснюк больш не можа хаваць эмоцый: усю дарогу – а гэта без малога тры тысячы кіламетраў ад Цюмені да Барысава - яшчэ трымалася, а зараз слёзы самі наварочваюцца. Цяпер жанчына ведае: яе бацька не здраднік, не перабежчык. Сяржант Чырвонай Арміі Андрэй Андрэйчанка трапіў у палон на беларускай зямлі. На жаль, канец вайны, родны дом і сваю дачушку салдат ужо не ўбачыў.
У гады Вялікай Айчыннай на тэрыторыі Барысава як раз размяшчаўся лагер для ваеннапалонных "Шталаг 382". Загінуў тут не толькі сяржант Андрэйчанка – лік ахвяр ідзе на тысячы.
Пра тое, што яшчэ не ўсе ахвяры фашыстаў належна пахаваныя, даведаліся выпадкова. Сёння на тэрыторыі былога лагера для ваеннапалонных па іроніі лесу знаходзіцца вайсковая часць. Падчас будаўнічых работ літаральна за два крокі ад пляца знайшлі астанкі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай.
Да работы далучыўся пошукавы батальён. Спецыялісты не толькі займаліся раскопкамі, але і паднялІ архіўныя дакументы. У выніку – у адной вялікай магіле знайшлі астанкі больш як чатырох тысяч чалавек.
Пошукавікам удалося яшчэ і апазнаць восем чалавек. Сёння іх пахавалі на Аляксееўскіх могілках, што пад Барысавам. Хвіліна маўчання, салют і жывыя кветкі ад сваякоў, прадстаўнікоў беларускіх узброеных сіл і неабыякавых людзей у гонар тых, хто абараняў сваю радзіму ад ворагаў.
І гэта яшчэ не ўсе ахвяры Вялікай Айчыннай вайны. А таму работа пошукавага батальёна працягваецца. Вайскоўцы абяцаюць: зробяць усё, каб з пашанай пахаваць кожнага.