Сітуацыя з COVID-19 у Беларусі: асцярожны аптымізм

1 ноября 2021

Тэмпы прыросту захворвання паступова зніжаюцца. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны  1 890 чалавек з COVID-19,  выпісаны 1 561. 

Самая вялікая нагрузка на сістэму аховы здароўя  аказваецца за кошт сярэднецяжкіх і цяжкіх пацыентаў. Тым не менш,  эпідэмічны вектар зрушваецца. Гэта сёння пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя. За апошнія 7-9 дзён  колькасць шпіталізаваных  пацыентаў паменшылася ад 2 % да 10 %.  Што датычыцца выхаду з чырвоных зон, то зараз гэта тыя медустановы, якія аказваюць высокатэхналагічную спецыялізаваную дапамогу.  Планава пачалі працаваць анкалагічныя дыспансеры ў Брэсце і Магілёве, у найбліжэйшай будучыні - Мінскі.  Па-ранейшаму працягваюць аказваць планавую дапамогу ўсе РНПЦ. 

COVID-вакцынацыя ў Беларусі

Паніжэнне росту захворвання адбываецца шмат у чым дзякуючы вакцынацыі. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя,  каля 2 мільёнаў  900 тысяч беларусаў  атрымалі першую дозу антыкавіднага прэпарата, з іх  больш за 2 мільёны  214 тысяч  прайшлі поўны курс вакцынацыі. Акрамя паліклінік і бальніц, атрымаць кампанент можна ў гандлёвых цэнтрах і на некаторых станцыях метрапалітэна.  Працэдура даступная і бясплатная. З сабою патрэбен толькі пашпарт.